BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Расеі прайшлі затрыманні ўдзельнікаў акцыі “Апоўдзень супраць Пуціна”

Па дадзеных “ОВД-Инфо”, да вечара нядзелі 75 чалавек былі затрыманыя ў 17 расейскіх гарадах. Больш за ўсё затрыманых у Казані – 29, затым ідзе Масква – 19 і Санкт-Пецярбург – 7. Людзей затрымлівалі за надпісы на бюлетэнях і нават проста за тое, што яны прыйшлі апоўдні, як у Казані, паведамляе Еuronews.

Фота: ANATOLY MALTSEV/EPA-EFE/REX/SHUTTERSTOCK

Затрыманыя – ўдзельнікі шматтысячнай акцыі “Апоўдзень супраць Пуціна”, якая праходзіла па ўсіх гарадах Расеі і за мяжой. Яе мэта — наглядна паказаць, што сярод выбаршчыкаў ёсць праціўнікі дзеючага прэзідэнта пры гэтым нічога не парушыўшы. У 12:00 выбаршчыкі адначасова прыйшлі да ўчасткаў каб прагаласаваць супраць Пуціна або сапсаваць бюлютэнь. Акцыю незадоўга да смерці падтрымаў Аляксей Навальны.

У маскоўскай пракуратуры ўжо заявілі, што чэргі ў нядзелю апоўдні могуць расцэньвацца як перашкода працы выбарчых камісій, за што прадугледжана крымінальная адказнасць да пяці гадоў пазбаўлення волі. А ў некаторых гарадах акцыі апазіцыі спрабавалі перашкодзіць масленічнымі гуляннямі, паветранай трывогай і прыгнанымі аўтазакамі.

Вялікія чэргі стаялі таксама да пасольстваў Расеі ў буйных гарадах свету. У Берліне выбаршчыкаў наведала Юлія Навальная. Згодна з расейскім ЦВК, на 16:00 яўка выбаршчыкаў склала больш за 70%.