BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве распачалася інфакампанія ў падтрымку Беларусі з нагоды Дня Волі

Мэта інфакампаніі – прыцягнуць увагу да складанай палітычнай сітуацыі ў нашай краіне. Кампанія арганізаваная Прадстаўніцтвам па нацыянальным адраджэнні Кабінета пры падтрымцы гарадскіх улад, Офicа Святланы Ціханоўскай і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

На гарадскіх рэкламных банерах, экранах у метро, аўтобусах, на прыпынках наземнага грамадскага транспарта размешчаны ілюстрацыі, на якіх паказаны сітуацыі з жыцця ў Беларусі і Польшчы, звязаныя з тэмай свабоды слова і правоў чалавека.

Кантрастныя вобразы заклікаюць да разважання пра тое, што для адных з’яўляецца штодзённым і звычайным, а для іншых  небяспечным: бела-чырвоныя элементы вопраткі, фінансавая падтрымка грамадскіх ініцыятыў, атрыманне інфармацыі з незалежных медыя і інш.

«Важна карыстацца кожнай магчымасцю, каб расказваць пра тое, што адбываецца ў нашай краіне. Мы вельмі радыя, што жыхары Варшавы пабачаць гэту выставу. Спадзяёмся, яны падтрымаюць нашыя мерапрыемствы да Дня Волі. Беларусам і беларускам я прапаную ініцыяваць падобныя кампаніі ў іншых польскіх гарадах праз дамоўленасці з гарадскімі ўладамі. Мы падзелімся графічнымі матэрыяламі», – адзначыла Аліна Коўшык.

Фота: @CabinetBelarus