BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У ЗША адрэагавалі на заклікі Макрона

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падчас візіту ў Чэхію 5 сакавіка пацвердзіў раней сказаныя словы аб магчымасці адпраўкі заходніх войскаў ва Украіну і заклікаў еўрапейцаў “не быць баязліўцамі”.

На ягоныя словы адрэагавалі і ў Вашынгтоне. Каардынатар стратэгічных камунікацый у Радзе нацыянальнай бяспекі Белага дома Джон Кірбі, каментуючы словы французскага прэзідэнта, заявіў, што амерыканскія войскі не будуць ваяваць ва Украіне.

Ён таксама адзначыў, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ніколі не звяртаўся да заходніх краін з просьбай адправіць заходнія войскі для супрацьдзеяння расейскаму ўварванню.

“Прэзідэнт Зяленскі гэтага не просіць, ён толькі просіць пра інструменты і сродкі. Ён ніколі не прасіў, каб за яго краіну змагаліся замежныя войскі”, — сказаў Кірбі журналістам.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота EPA-EFE