BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вадзім Мажэйка: Пасварыць краіны – выгодна Крамлю

Цягам мінулага тыдня да беларусаў, што жывуць у Літве, пачалі паступаць масавыя званкі ад махляроў, якія прадстаўляліся супрацоўнікамі Дэпартамента міграцыі.

Невядомыя на літоўскай мове паведамлялі людзям, што тыя прызнаныя “пагрозай нацыянальнай бяспекі” і абавязаны пакінуць Літву на працягу некалькіх дзён. Інфармацыя шырока разышлася ў беларускіх і літоўскіх СМІ.

На думку Беларускага палітолага Вадзіма Мажэйкі, пасварыць два народы ў першую чаргу выгодна Крамлю:

Шукаць, каму гэта выгодна, не вельмі складана. Відавочна, што гэта тыповая стратэгія Крамля – страўліваць суседнія народы, адшукваць у сумеснай гісторыі нейкія складаныя моманты. У краінах, якія побач, заўсёды можна знайсці нешта такое. І стварыць на гэтым канфлікт. Вядома, Крэмль заўсёды будзе інспіраваць, каб палякі і ўкраінцы размаўлялі толькі пра Бандэру і Валынскую разню, і адпаведна, каб беларусы і літоўцы толькі спрачаліся, чыя Вільня.

Палітолаг упэўнены, што існуюць яшчэ два варыянты, каму таксама выгодна пасварыць беларусаў і літоўцаў :

Першы, зразумела, інтрыгант – гэта Крэмль. Але адпаведна той самай мадэллю кіруецца і беларуская прапаганда і беларускія сілавікі, большасць высілках ідзі ад іх. Таксама ёсць тыя, каго называюць «карысныя ідыёты». Людзі, якія тыражуюць тыя ж самыя прапагандысцкія наратывы. Трэці момант, гэта акурат палітыкі папулісты, ці крайне правыя, ці крайне левыя, часцей крайне правыя.

Вадзім Мажэйка ўпэўнены, што беларусы і літоўцы мусяць разам вырашаць складаныя рэальныя праблемы і знаходзіць саюзнікаў у іх вырашэнні, а не шукаць ворагаў адзін у адным.

Беларускае Радыё Рацыя