BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вайна ва Украіне: ці перададуць ЗША ракеты ATACMS?

765-ы дзень вайны. У ЗША сталі менш баяцца, што перадача ATACMS Украіне раздражніць кіраўніка Расеі.

This image has an empty alt attribute; its file name is atacms.jpg

Старшыня Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША Чарльз Браўн заявіў, што рызыкі эскалацыі вайны, звязаныя з пастаўкай дальнабойных ракет ATACMS Украіне, сёння зменшыліся ў параўнанні з тым, якімі яны былі раней. 

Чарльз Браўн адзначыў, што стрыманы адказ Расеі на серыю нядаўніх нападаў украінскіх беспілотнікаў на аб’екты, што знаходзяцца на яе тэрыторыі, дазволіў Пентагону скарэктаваць свой аналіз. 

Тым часам, абвінавачаныя ў здзяйсненні тэракту ў падмаскоўным «Крокусе» нібыта «прызналіся», што ехалі ў Кіеў па ўзнагароджанне. Пра гэта паведаміў расейскі Следчы камітэт. Ці ёсць усяму гэтаму нейкія фактычныя доказы, а не толькі сведчанні падазраваных, не паведамляецца.

Беларускае Радыё Рацыя