BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вайна ва Украіне: серыя выбухаў у Харкаве

787-ы дзень вайны. У Харкаве прагучала серыя выбухаў. Пра гэта паведаміў мэр украінскага горада Ігар Церахаў

Ва Украіне, паводле афіцыйнай інфармацыі ювенальных пракурораў па стане на сёння, 20 красавіка, з прычыны расейскай агрэсіі загінулі 545 дзяцей, сама меней 1298 — атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Пра гэта інфармуе Офіс генпракурора Украіны. У прыватнасці, «19 красавіка ў выніку абстрэлу горада Сінельнікава Днепрапятроўскай вобласці загінулі 8-гадовы хлопчык і 14-гадовая дзяўчынка. Цяжкія раненні атрымаў 6-гадовы хлопчык. 19 красавіка з прычыны абстрэлу вёскі Саланчакі Мікалаеўскага раёна Мікалаеўскай вобласці паранены 14-гадовы хлопчык». 

Маніторынгавая місія ААН па правах чалавека ва Украіне раней паведаміла, што ў сакавіку бягучага году ва Украіне былі забітыя або параненыя сама меней 604 мірныя жыхары, што на 20% больш, чым у лютым. У сакавіку ў выніку расейскай агрэсіі, паводле ААН, загінулі або былі параненыя сама меней 57 дзяцей — гэта ўдвая больш, чым у лютым.

 «Рост колькасці ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва ў сакавіку адбыўся пераважна з прычыны нападаў расейскіх узброеных сіл з ужываннем ракет і боепрыпасаў па ўсёй тэрыторыі Украіны, а таксама павелічэння колькасці паветраных бамбардзіровак паблізу лініі сутыкнення», — гаворыцца ў справаздачы.

Беларускае Радыё Рацыя