BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вялікабрытанія абвясціла пра найбуйнейшы ў гісторыі пакет дапамогі Украіне

Сёння брытанскі прэм’ер-міністр Рышы Сунак сустрэнецца ў Варшаве з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам і генеральным сакратаром НАТО Енсам Столтэнбергам. Пасля гэтага ён паляціць на сустрэчу з канцлерам Нямеччыны ў Берліне.

Дадатковае фінансаванне на 500 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў выкарыстоўваюць для хуткай дастаўкі Украіне боезапасаў, сродкаў СПА, беспілотнікаў і інжынернай падтрымкі.

Брытанскае Міністэрства абароны таксама адправіць Украіне новы пакет узбраенняў, у які ўвойдуць:

  • 60 катэраў;
  • больш за 1600 ракет, у тым ліку дадатковыя Storm Shadow;
  • больш за 400 транспартных сродкаў, у тым ліку 160 абароненых мабільных машын “Хаскі”, 162 бронемашыны і 78 усюдыходаў;
  • каля 4 мільёнаў патронаў да стралковай зброі.