BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вольга Павук: Не заўсёды мы ўсе за адно

Месяц на агітацыю і тры дні на галасаванне. Каардынацыйная рада прапануе так званы таймінг выбарчай кампаніі. Нагадаем, гэта прадстаўнічы орган беларускай апазіцыі, які пазіцыянуе сябе як протапарламент. Выбары маюць адбыцца ў канцы траўня, цяпер узгадняюць планы ды фармуюць выбарчую камісію.

Якой мае быць новая Каардынацыйная рада, сваім меркаваннем падзялілася намесніца спікера рады другога складу Вольга Павук:

Нам сапраўды патрэбна сабраць такую каманду, якая не будзе ляскаць дзвярыма і выходзіць з Каардынацыйнай рады толькі таму, што яму нехта сказаў штосьці не тое і яны не змаглі дамовіцца. Гэта будуць адказныя людзі, якія разумеюць, што ў палітычных працэсах не бывае згоды. Заўсёды кожны дзень, нават у рамках адной фракцыі, вам даводзіцца дамаўляцца і не заўсёды мы ўсе за адно – усталі і робім.   

Выбары 25 траўня маюць сфармаваць трэці склад Каардынацыйнай рады, які будзе мець мандат ад выбарцаў. Ранейшыя два фармаваліся паводле прадстаўніцтва ад розных апазіцыйных структураў, якія дзейнічаюць за мяжой.

Беларускае Радыё Рацыя