Канферэнцыя Каліноўскага ў Літве ды пытанні, якія хвалююць беларусаў, што жывуць ў гэтай краіне. У літоўскім Сейме прайшла V Канферэнцыя Каліноўскага. Дыскутавалі між іншым, пра еўрапейскі выбар Беларусі, які дэкларуюць беларускія дэмакратычныя сілы, а таксама пра выбары ў Беларусі ў 2025 годзе. А што яшчэ?
Падрабязней пра гэта – адная з удзельніц канферэнцыі, намесніца спікера Каардынацыйнай рады Вольга Павук:
-Канферэнцыя мае традыцыйны характар. Гэта не лёсавызначальнае мерапрыемства, а збіраюцца вельмі розныя людзі з розных краін свету, ад розных палітычных сілаў і абмяркоўваюць праблемы рэгіёна, праблемы дэмакратычных і аўтарытарных нашых рэжымаў, і як з гэтым быць. Я думаю, што галоўная праца на такіх мерапрыемствах ідзе па-за афіцыйнымі часткамі. Я ведаю, што Святлана Ціханоўская мела некалькі сапраўды важных размоў з амерыканскімі чыноўнікамі і з іншымі высокапастаўленымі людзьмі. Таму, я думаю, плён з гэтага ёсць для Беларусі.
Таксама была яшчэ асобная панэль па справах у Беларусі. Мне вельмі прыемна, што на Канферэнцыі Каліноўскага таксама ўзгадвалі ініцыятыву, якую пачынала я з падтрымкай розных беларускіх арганізацый і Еўрапарламента – гэта “Еўрапейскі выбар”.
Некаторыя літоўскія палітыкі і блогеры робяць заявы наконт беларусаў, якія жывуць у Літве, абвінавачваюць іх у «ліцвінізме» і прэтэнзіях на гісторыю Літвы. Прыгадаем, што раней з заявай выступіў Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы, які адзанчыў, што не бачыць у краіне групаў беларусаў, якія б прапагандавалі «ліцвінізм».
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя