У нядзелю 21 красавіка ў Польшчы прайшоў другі тур мясцовых выбараў. Ужо вядомыя канчатковыя вынікі выбараў войтаў гмінаў Бельскага і Гайнаўскага паветаў, у якіх жывуць беларусы.
У выбарах на войта вясковай гміны Бельска Падляшскага перамог Валянцін Карыцкі, кандыдат ад выбарчага камітэту “ Наша гміна. Супольнае дабро”. Ён атрымаў падтрымку больш 53 % выбаршчыкаў. Кандыдат ад “ Нашага Падляшша”, ранейшая войт Раіса Раецка, атрымала падтрымку амаль 47% выбаршчыкаў.
У Белавежскай гміне пераабраны дзеючы войт Альберт Літвіновіч, які набраў больш за 57 % галасоў. Яго суперніка Кшыштафа Замойскага падтрымалі амаль 47 % выбаршчыкаў.
У гміне Нарва войтам абрана Анэта Леановіч, за якую прагаласавала амаль 64% выбаршчыкаў. Яе суперніка Анджэя Плесковіча падтрымала больш за 36 % выбаршчыкаў.
У гміне Мілейчыцы Сямятыцкага павета войтам абраны Себасцьян Савіцкі з амаль 60% падтрымкай. Яго супернік Ежы Івановец атрымаў падтрымку больш за 40 % выбаршчыкаў.
Бельск Падляшскі мае новага бургамістра Пятра Вавульскага, які на выбарах у нядзелю перамог прадстаўніка беларускай нацыянальнай меншасці Яраслава Бароўскага.
Новым бургамістрам Гайнаўкі абраны Ірэніуш Кендысь ад выбарчага камітэту “Гайнаўка разам”. За яго прагаласавала больш за 53 % выбаршчыкаў. Яго супернік Мацей Баркоўскі ад выбарчага камітэту “ Незалежныя Гайнавяне” набраў амаль 47 % галасоў.
У Заблудаве на бургамістра пераабраны Адам Таманэк. Яго супернік Пётр Шот набраў больш за 47%галасоў. А ў Кляшчэлях абраны Міраслаў Маркевіч. Ягоны супернік, ранейшы бургамістр Кляшчэляў Аляксандар Сяліцкі набраў амаль 39 % галасоў.
Выбарчая яўка па ўсёй Польшчы ў другім туры склала амаль 52 %. Прыблізна столькі выбаршчыкаў прагаласавала і на Падляшшы.
Беларускае Радыё Рацыя