Ужо з 12 сакавіка ў краіне пачнецца вылучэнне кандытаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу, а іх прызначэнне адбудзіцца да 10 красавіка. Максімальная колькасць дэлегатаў 1200 чалавек: гэта прадстаўнікі розных органаў улады і чальцы праўладных буйных арганізацый, як то прафсаюзы, саюзы жанчын, моладзі і аб’яднанні ветэранаў.
На думку грамадскай дзяячкі, устойлівая аналогія са з’ездамі ў савецкія часы:
-Нагадвае часы позняга СССР. Усё больш паўнамоцтваў забіраецца ў народа, усё больш паўнамоцтваў аддаецца давераным кіраўніцтву людзям. Застаецца бачнасць нейкага быццам дэмакратычнага ўпраўлення. Па факце, улада канцэнтруецца ў адных руках. Безумоўна, падрыхтоўка ідзе актыўна.
Першае паседжанне Усебеларускага народнага сходу ў новым статусе павінна адбыцца да 25 красавіка. Цяпер рашэнні гэтага новага органа з’яўляюцца абавязковымі для выканання. Яны могуць адмяняць прававыя акты, пастановы дзяржорганаў і службовых асоб, нават адхіліць ад пасады прэзідэнта.
Беларускае Радыё Рацыя