BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Затрыманні ў Расеі ў дзень пахавання Навальнага

У Маскве, Санкт-Пецярбургу, Новасібірску, Екацярынбургу і іншых гарадах Расеі паліцыя затрымала каля 60 удзельнікаў акцый памяці Аляксея Навальнага, якога сёння пахавалі на сталічных Барысаўскіх могілках.

Фота: zerkalo.az

У Маскве, як паведамляе тэлеграм-канал Avtozak, затрымалі як мінімум чатырох чалавек. У Новасібірску, пры ўскладанні кветак у памяць пра Навальнага былі затрыманыя 18 чалавек. Сярод затрыманых аказаліся незалежны дэпутат Новасібірскай гарадской рады. У Екацярынбургу, сілавікі затрымалі як мінімум дзесяць чалавек, якія прыйшлі ўскласці кветкі ў памяць пра Навальнага да гарадскіх помнікаў. У Санкт-Пецярбургу ля Салавецкага каменя, сілавікі затрымалі дзяўчыну, якая прыйшла ўскласці кветкі. У яе забралі пашпарт і адвезлі ў аддзел паліцыі.

Дзесяць чалавек сілавікі затрымалі ў Варонежскай вобласці. Затрыманыя ехалі на развітанне з Навальным у Маскву. Праз некалькі гадзін адпусцілі ўсіх, акрамя каардынатара варонежскага штаба Барыса Надзеждзіна. Таксама затрыманыя ёсць у Ніжневартаўску, Улан-Удэ, Уладзікаўказе, Ніжнім Ноўгарадзе, Казані і Златавусце.

16 і 17 лютага на акцыях у памяць аб загінуўшым у калоніі на Ямале Аляксеі Навальным, паліцыя затрымала больш за 400 чалавек.