BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зянон Пазьняк: Я думаю, іх насцігае боская кара

Палітык Зянон Пазьняк назваў тэракт у Маскве ў “Крокус Сіці Хол” боскай карай. Пры гэтым ад прагнозаў наступных падзей у размове з нашым радыё дзеяч устрымаўся.

Я думаю, іх насцігае боская кара. Толькі так я гэта расцэньваю. Таму што амаль усе яны падтрымлівалі Пуціна, абзываюць украінцаў. І Бог іх карае. Якія яны з гэтага высновы зробяць – не ведаем. Але я гэта ўспрымаю як кару боскую.

Зянон Пазняк заклікаў усіх падтрымліваць даабраахвотнікаў, якія цяпер ваююць ва Украіне.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя