BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЗША перададуць Украіне ракеты ATACMS у новым пакеце дапамогі, – Politico

Паведамляецца, што гаворка ідзе пра больш старую версію дальнабойнай ракеты, паведамляе УНІАН.

Чакаецца, што Белы дом ужо ў аўторак, 12 сакавіка, аб’явіць аб новым пакеце ваеннай дапамогі для Украіны на суму 300 мільёнаў даляраў. І ў яго ўвойдзе некалькі ракет ATACMS, піша Politico са спасылкай на аднаго з амерыканскіх службоўцаў.

Па словах крыніцы, у пакет увойдуць “некалькі” ракет APAM, гэта больш старая версіі ATACMS з далёкасцю каля 160 км і касетнай боегалоўкай. Таксама паведамляецца, што ў пакеце будуць дадатковыя снарады для 155-мм гаўбіц і кіруемай ракетнай сістэмы залпавага агню (РСЗА)

Адзначаецца, што Пентагон змог выкарыстаць сродкі, зэканомленыя па папярэднім вайсковым кантракце на пастаўку зброі для Украіны.

Politico піша, што, хаця “ўкраінцы будуць вітаць новую зброю, гэты пакет з’яўляецца толькі часовым рашэннем”.