Навукоўцы універсітэтаў Беластока і Варшавы распачалі незвыйчайны праект на Падляшшы. Разам са студэнтамі прафесіяналы праводзяць маштабныя даследаванні для таго, каб выратаваць катакомбы праваслаўнага манастыра Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы ў Супраслі. Гатычныя катакомбы 16 ст. сталі месцам апошняга спачыну для беларускай і польскай шляхты: Хадкевічаў, Чартарыйскіх, Сангушкаў, Сапегаў, Сямашак, Слуцкіх і Тышкевічаў. Працы наперадзе яшчэ шмат, але першыя роздумы даследчыкаў і адказны асобаў трапілі ў рэпартаж Вольгі Сямашкі «Катакомбы Супрасля».

















