BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Класік беларускай літаратуры» – рэпартаж Алеся Аркуша

Беларуская літаратура з упартай перыядычнасцю трапляе ў складаныя сітуацыі. Сёння, канешне, не 37-ы год, але палітычны клімат у Беларусі працягвае пагаршацца і ўвесь гэты негатыў балюча адбіваецца на нацыянальнай культуры – перадусім на літаратуры. Шэраг літаратараў, каб пазбегнуць пераследу за свае беларусацэнтрычныя перакананні, былі высушаны з“ехаць з радзімы. Сярод іх і славуты празаік, эсэіст і паэт Уладзімір Арлоў.

У рэпартажы Алеся Аркуша «Класік беларускай літаратуры» пісьменнік сам раскажа пра сябе, згадае асобныя свае кнігі і адметныя прэзентацыі, у тым ліку ў родным Полацку. Сваімі думкамі пра Уладзіміра Арлова падзеляцца калегі па літаратурным цэху.