Адвольны музей – гэта прапрапраўнук старажытнагрэцкага храма і адвечны прыстанак для сучасных піліграмаў-вандроўнікаў у любым горадзе свету. Не выключэнне і Падляшскі музей – разгалінаваная ўстанова, якая заклікана адлюстраваць усю разнастайнасць края, а таму трымае адкрытымі дзверы для ўсіх, у тым ліку і беларусаў. Роздумы супрацоўнікаў, аматараў і наведвальнікаў Падляшскага музея трапілі ў рэпартаж Вольгі Сямашкі «Падляшскі музей – храм ці форум?».


















