BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Азаранка выйшла ў паўфінал турніру WTA-1000 у Маямі

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прабілася ў паўфінал турніру катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Маямі з прызавым фондам 8 мільёнаў 700 тысяч даляраў.

Фота:  twitter.com/WTA

У чвэрцьфінале Азаранка абыграла прадстаўніцу Казахстана Юлію Пуцінцаву – 7:6 (7:4), 1:6, 6:3. У матчы за трапленне ў фінал суперніцай беларускі будзе яшчэ адна казахстанская тэнісістка 4-ы нумар сусветнага рэйтынгу Алена Рыбакіна. Азаранка з’яўляецца трохразовай чэмпіёнкай гэтых спаборніцтваў.

Экс-паўабаронца «Нёмана» Алімардон Шукураў перайшоў ў «Тарпеда-БелАЗ»

Раней футбаліст з Кыргызстана хацеў далучыцца да аднаго з венгерскіх клубаў, але з-за траўмы калена трансфер так і не здарыўся. За «Нёман» Шукураў правёў 90 матчаў, забіў 8 галоў і аддаў 17 асістаў.

Бразільскі выхаванец «Флуміненсе» дэ Алівейра прыбыў у менскае «Дынама»

Бразільскі выхаванец «Флумінэнсэ» Раі Лопес дэ Алівейра прыбыў у менскае «Дынама». Ён гуляе на пазіцыі левага абаронцы/латэраля, паведамляе Telegram-канал «Ухо». 23-гадовы левы абаронца прыляцеў у Беларусь. Хутка ён пройдзе медагляд і падпіша кантракт з клубам. У бягучым сезоне футбаліст выступаў за «Нова Хамбурга» з Д4 Бразіліі, дзе згуляў у 11 матчах і зрабіў адзін асіст. Таксама абаронца выступаў за «Фігейрэнс» з Д3 Бразіліі, дзе таксама правёў 11 гульняў у гэтым сезоне.

16-гадовы гулец «Барсы» Ямаль уганараваўся апладысментамi на стадыёне «Рэала»

Паўабаронца «Барселоны» Ламін Ямаль уганараваўся апладысментамi на «Санцьяга Бернабэу» пасля замены ў таварыскім матчы зборных Іспаніі і Бразіліі, які скончыўся з лікам 3:3. 16-гадовы футбаліст прыняў удзел у гульні з першых хвілін, вызначыўшыся ва ўсіх трох галявых сітуацыях Іспаніі. На 12-й хвіліне Ямаль зарабіў пенальці для зборнай, які рэалізаваў паўабаронца «Ман Сіці» Родры. На 36-й хвіліне футбаліст «Барселоны» аддаў галявую перадачу Дані Ольма, які выступае за «Лейпцыг». На 87-й хвіліне Ямаль таксама зарабіў для Іспаніі пенальці. Рэалізаваў яго, як і ў першым выпадку, Родры, аформіўшы дубль у матчы супраць бразільцаў. У канцы гульні Хесус Навас замяніў Ямаля, заўзятары на «Санцьяга Бернабэу» праводзілі авацыямі маладога іспанца.

Кіраўнік Падліковай палаты Францыі: «Да гэтага часу не ведаем, колькі будзе каштаваць Алімпіяда – 3,4 або 5 млрд еўра»

Кіраўнік Падліковай палаты Францыі П’ер Масковічы расказаў, колькі дзяржава выдаткуе на правядзенне Алімпіяды ў Парыжы.

«Да гэтага часу не ведаем, колькі абыдзецца Алімпіяда. Але гэтыя Гульні будуць каштаваць 3,4 ці 5 мільярдаў еўра». Раней Францыя ацэньвала, што Алімпіяда будзе каштаваць каля 3 мільярдаў еўра. Агульны кошт складзе каля 9 мільярдаў, у тым ліку недзяржаўныя сродкі. Выдаткі на гульні часта растуць на апошніх этапах падрыхтоўкі, паколькі зʼяўляюцца пазабюджэтныя выдаткі або неабходныя дадатковыя сродкі для паскарэння незавершаных будаўнічых работ.

Беларускае Радыё Рацыя