BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларус Сідараў стаў лепшым гульцом тыдня ў Заходняй хакейнай лізе Канады


Беларускі форвард “Саскатун Блэйдс” Ягор Сідараў прызнаны найлепшым гульцом тыдня ў Заходняй хакейнай лізе (WHL) – адной з галоўных юніёрскіх ліг Канады, паведамілі ў прэс-службе ФХБ.

Беларускі нападнік у двух матчах зрабіў два хет-трыкі і аддаў дзве галявыя перадачы, набраўшы ўвогуле восем ачкоў пры паказчыку карыснасці “+5”. Сідараў стаў першым гульцом лігі з 2019 года, які закінуў па тры шайбы ў двух матчах запар у плэй-оф. Пяць гадоў таму два хет-трыкі запар зрабіў наш Аляксей Протас. Сідараў з’яўляецца лепшым снайперам плэй-оф WHL пасля двух раўндаў, на яго рахунку 10 шайб. Таксама форвард уваходзіць у топ-10 бамбардзіраў плэй-оф. Клуб беларуса “Саскатун Блэйдс” выйшаў у паўфінал Заходняй хакейнай лігі, дзе сустрэнецца з “Мус Джо Уорыёрз”. Серыя да чатырох перамог стартуе 27 красавіка.

Шасцюк – лепшы гулец, Дрос – аўтар самага прыгожага гола 5-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

Аляксандр Шасцюк прызнаны лепшым іграком 5-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”. У выязным паядынку з футбалістамі “Слуцка” 21-гадовы нападаючы “Іслачы” аформіў галявы дубль і дапамог “ваўкам” здабыць першую вікторыю ў гэтым першынстве – 3:1. У гэтым сезоне Аляксандр Шасцюк забіў 3 мячы. Аўтарам самага прыгожага гола мінулага тура стаў малдаўскі паўабаронца мазырскай “Славіі” Крысціян Дрос, які класным ударам з лініі штрафной плошчы эфектна адкрыў лік у хатняй сустрэчы з берасцейскім “Дынама”.

Сяднёў захавае пасаду галоўнага трэнера «Ардабасы» мінімум да лета («ЖаркOFF»)

50-гадовы беларускі галоўны трэнер «Ардабасы» Аляксандр Сяднёў застанецца на сваёй пасадзе найменш да заканчэння першага раўнда чэмпіянату Казахстана, паведамляе Telegtram-канал «ЖаркOFF».

Далейшыя дзеянні кіраўніцтва клуба будуць залежаць ад вынікаў каманды ў чвэрцьфінале Кубка Казахстана, васьмі турах чэмпіянату Казахстана і старце ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. У выпадку няўдачы ў шорт-лісце «Ардабасы» значацца прозвішчы не менш за пяць трэнераў.

Пасля 5 тураў «Ардабасы» займае 3-е месца ў табліцы, адстаючы на два балы ад «Актобэ». У мінулым сезоне каманда ўпершыню стала чэмпіёнам краіны.

Марчыняк, Арсата, Цюрпен, Олівер, Тэйлар і яшчэ 13 арбітраў будуць працаваць на Еўра-2024Судзейскі камітэт УЕФА абнародаваў спіс з 18 галоўных арбітраў, якія абслужаць 51 матч фінальнага турніру Еўра-2024. У яго ў прыватнасці ўвайшоў польскі арбітр Шымон Марчыняк. Акрамя таго, як і на Еўра-2020, у рамках пагаднення па супрацоўніцтве паміж УЕФА і Паўднёваамерыканскай футбольнай канфедэрацыяй КАНМЕБОЛ рэферы з Аргенціны Факунда Тэлья і яго брыгада далучацца да адабраных еўрапейскіх арбітраў на турніры ў Германіі. Еўра-2024 пройдзе ў Германіі з 14 чэрвеня па 14 ліпеня.

Беларускае Радыё Рацыя

 Фота: nhl.com