BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Эвеліна Ласкевіч прабілася ў паўфінал турніру ў Тунісе

Беларуская тэнісістка Эвеліна Ласкевіч (692 ВТА) паспяхова прайшла ў стадыю 1/2 фіналу турніру ІТФ В15, які праходзіць у Манастыр у Тунісе.

У чвэрцьфінале Ласкевіч перайграла Арлінду Рушыці з Косава з лікам 6:7, 6:2, 6:2. Матч доўжыўся 2 гадзіны і 19 хвілін. У паўфінальным матчы Ласкевіч згуляе супраць прадстаўніцы Вялікабрытаніі Мігнэ Сюй.

Берасцейскае “Дынама” разграміла “Ніву” Доўбізна ў закрытым таварыскім матчы

У рамках таварыскага супрацьстаяння клуб Вышэйшай лігі «Дынама-Брэст» у закрытым спарынгу ўсухую разграміў «Ніву» з Доўбізна з лікам 4:0. Галамі адзначыліся Герман Баркоўскі, Ягор Хралянкоў, Эдгар Аляхновіч і Кірыл Цапенкоў.

Нагадаем, што наступны матч берасцейскага “Дынама” ў рамках Вышэйшай лігі адбудзецца 29 сакавіка супраць “Смаргоні”. Сустрэча запланавана на 19.00 па беларускім часе.

“Смаргонь” аб’явіла пра вяртанне Віталя Ліхціна

Беларускі паўабаронца Віталь Ліхцін вярнуўся ў склад «Смаргоні» і падпісаў новы кантракт, паведамляе прэс-служба «мядзведзяў».

Хаўбэк ужо гуляў у складзе «Смаргоні» ў 2022 і 2023 гадах. За 32 матчы Віталь набраў 13 (6+7) ачкоў і зарабіў 6 жоўтых і 1 чырвоную картку.

Летам мінулага года Ліхцін пакінуў “Смаргонь” і канцоўку сезону правёў у “Жодзіна-Паўднёвае”.

“Рэал” сочыць за лёсам  Трэнта Аляксандра-Арнальда

Мадрыдскі “Рэал” спрабуе перахапіць у “Ліверпуля” правага абаронцу Трэнта Аляксандра-Арнольда. Пра гэта паведамляе Фабрыцыа Рамана.

Паводле інфармацыі журналіста, “сметанковыя” могуць прапанаваць кантракт англічаніну, у якога дзеючае пагадненне з “чырвонымі” разлічана да лета 2025 года.

Адзначаецца, што ў “Ліверпуля” прызначаны новы спартовы дырэктар, які перш за ўсё зоймецца падаўжэннем кантрактаў з дзеючымі гульцамі.

Пяцёра беларускіх дзюдаістаў стартуюць на турніры Вялікага шлема ў Тбілісі

У сталіцы Грузіі Тбілісі стартуе чацвёрты ў бягучым сезоне турнір серыі Вялікага шлема па дзюдо з удзелам беларускіх спартоўцаў. На спаборніцтвы заявіліся больш за 530 дзюдаістаў з 84 краін, у тым ліку пяцёра беларусаў. Гэта Руслан Галавачоў (вага да 73 кг), Ягор Варапаеў (да 90 кг), Даніэль Мукетэ (да 100 кг), Яна Макрэцкая (да 63 кг) і Дар’я Канцавая (да 78 кг).

У 2024 годзе ўжо адбыліся турніры серыі Вялікага шлема па дзюдо ў Парыжы, Баку і Ташкенце, на гэты момант найлепшым беларускім вынікам з’яўляецца пятае месца Канцавой на спаборніцтвах у сталіцы Францыі.

Беларускае Радыё Рацыя