BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гандбалісты БДУФК-СКА другі раз абыгралі “Кронан” у серыі за бронзу чэмпіянату Беларусі

На мужчынскім гандбольным чэмпіянаце Беларусі працягваюцца медальныя серыі. У другім паядынку за бронзавыя ўзнагароды сталічны БДУФК-СКА перамог у Менску гарадзенскі “Кронан” 38:35.

Фота: handball.by

Тыдзень таму ў Гародні менчукі выйгралі з лікам 37:35, зараз для заваявання бронзы ім засталося выйграць толькі адну гульню. Трэцяя сустрэча адбудзецца 27 красавіка на пляцоўцы “Кронана”. Таксама на паркеце сталічнага спорткомплексу “Уручча” ў другім паядынку залатой серыі гандбалісты менскага СКА прымуць дзейнага чэмпіёна краіны “Мяшкоў Брэст”. На мінулым тыдні берасцейцы з вялікай цяжкасцю адолелі менчукоў, вырваўшы перамогу на апошніх хвілінах – 30:27.

Протас стаў чацвёртым па асістах у «Вашынгтоне» за рэгулярны чэмпіянат

Беларускі форвард «Вашынгтона» Аляксей Протас стаў чацвёртым па колькасці асістаў у клубе па выніках рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

Протас па выніках сезона набраў 29 (6 + 23) ачкоў у 78 сустрэчах, пры паказчыку карыснасці «-3». Такім чынам, 23-гадовы хакеіст 23 разы асіставаў партнёрам у рэгулярным чэмпіянаце. Нагадаю, што ў першым раўндзе плэй-оф «Вашынгтон» сустрэнецца з «Нью-Ёрк Рэйнджэрс».

Валейбалісткі “Мінчанкі” атрымалі другую перамогу на турніры за 9-14-е месцы Суперлігі

У Краснадары працягваецца кругавы турнір за 9-14-е месцы жаночага чэмпіянату Расеі па валейболе. Валейбалісткі “Мінчанкі” сустракаліся з клубам “Атам-Курск”, які датэрмінова гарантаваў сабе вылет з элітнага дывізіёна. У чацвёртым гульнявым адрэзку нашы валейбалісткі не пакінулі суперніцам і шанцу – 25:14 і выніковыя 3:1 па сэтах.

Такім чынам, у чатырох матчах кругавога турніру “Мінчанка” святкавала дзве перамогі і пацярпела дзве паразы. На гэты момант сталічны клуб займае 12-е месца ў турнірнай табліцы.

“Славія” прыме берасцейскае “Дынама” ў цэнтральным матчы 5-га тура чэмпіянату Беларусі

На футбольным чэмпіянаце Беларусі 20 красавіка адбудуцца тры сустрэчы 5-га тура. Цэнтральным паядынкам стане гульня ў Мазыры паміж “Славіяй” і берасцейскім “Дынама”. Мазыране пакуль ідуць без страт, святкаваўшы чатыры перамогі запар. Берасцейцы займаюць трэцяе месца ў турнірнай табліцы – на старце гэтага першынства яны згулялі ўнічыю, а потым выйгралі тры матчы з буйным лікам. Таксама сёння футбалісты “Мінска” на сваёй арэне згулялі ўнічыю з наваполацкім “Нафтанам” 1:1, а на полі сталічнага стадыёна РЦАР-БДУ дзяржынскі “Арсенал” сустракаецца з салігорскім “Шахцёрам”.

36-гадовы Стасевіч атрымаў другую прамую чырвоную картку ў кар’еры

Беларускі 36-гадовы футбаліст Ігар Стасевіч, які выступае за «Атыраў», атрымаў прамую чырвоную картку ў матчы чэмпіянату Казахстана супраць «Кайсара». Гэта чырвоная картка стала другой прамой у кар’еры паўабаронцы, раней Стасевіч таксама выдаляўся ў матчы чэмпіянату Беларусі.
Адзначым, што таксама футбаліст атрымаў дзве жоўтыя ў адным матчы кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

Беларускае Радыё Рацыя