BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гандбалісты “Кельцэ” перамаглі на старце плэй-оф гандбольнай Лігі чэмпіёнаў

У мужчынскай гандбольнай Лізе чэмпіёнаў адбыліся першыя матчы плэй-оф. Гандбалісты польскага “Кельцэ” з беларусам Арцёмам Каральком у складзе ўпэўнена перамаглі на выездзе дацкі “Гудме” з розніцай у 8 мячоў – 33:25. У актыве беларускага лінейнага адзін гол, а ўсяго ў гэтым сезоне чэмпіёнскай Лігі ён 21 раз закідваў супернікам. У харвацкай сталіцы гандбалісты “Заграба” згулялі ўнічыю з французскім “Манпелье” – 27:27. У гэтых парах паядынкі ў адказ за выхад у чвэрцьфінал пройдуць 3 красавіка. Увечары адбудуцца яшчэ дзве сустрэчы. У венгерскім дэрбі “Веспрэм” з Мікітам Вайлупавым у складзе сустрэнецца з “Пікам” з Сегеда, а польская “Вісла”, за якую выступае Кірыл Самойла, прыме ў Плоцку французскі “Пары Сэн-Жэрмэн”.

Берасце прымае “Фінал чатырох” жаночага Кубка Беларусі па гандболе

Вырашальны этап розыгрышу Кубка Беларусі па гандболе сярод жаночых каманд сёння стартуе ў Берасці. У першым паўфінальным матчы на пляцоўцы спарткомплексу “Вікторыя” уладальніцы Кубка пяці апошніх сезонаў гандбалісткі “Гомеля” сустрэнуцца з гарадзенскай “Гараднічанкай”. Потым “БНТУ-БелАЗ” будзе супернічаць з гаспадаром “Фіналу чатырох” берасцейскім клубам “Вікторыя-Бярэсце”.
Пераможцы заўтра згуляюць у вырашальным паядынку за галоўны трафей, а тыя, хто прайграе, паспрачаюцца за трэцяе месца. Гандбалісткі “БНТУ-БелАЗа” 16 разоў выйгравалі Кубак Беларусі, у “Гомеля” 8 перамог, двойчы трафей брала “Гараднічанка”.

«Гомель» аддаў Сілінскага ў арэнду мiнскаму «Дынама»

24-гадовы беларускі паўабаронца Данііл Сілінскі аддадзены ў арэнду мiнскаму «Дынама». Трансферныя правы на футбаліста належаць «Гомелю». У складзе «Гомеля» ў мінулым сезоне паўабаронца правёў 14 гульняў, забіў 4 мячы, аддаў 2 галявыя перадачы.

Плотнiкаў перайшоў у «Арсенал»

26-гадовы беларускі брамнік Максім Плотнікаў падпісаў кантракт з дзяржынскім «Арсеналам». Раней Плотнікаў выступаў за «Каспій» у чэмпіянаце Казахстана, у кастрычніку мінулага года атрымаў падвойны пералом нагі.

Манчэстэр Юнайтэд» хоча купіць Хасэлу – у яго ёсць досвед гульні ў АПЛ

«Манчэстэр Юнайтэд» разглядае магчымасць набыцця форварда «Рэала» Хаселу, паведамляе Relevo. Англійскі клуб лічыць, што Хаслу можа быць карысным для каманды, таму што мае добрую фізічную форму, добра гуляе на пазіцыі адцягнутага форварда і мае досвед гульні ў АПЛ – іспанец выступаў за «Сток Сіці» і «Ньюкасл» у 2015-2019 гадах.

Прадстаўнікі «МЮ» некалькі тыдняў таму прыехалі ў Іспанію, каб больш падрабязна разгледзець гульню Хасэлу. Нягледзячы на гэта, 34-гадовы іспанец лічыць, што яму лепш застацца ў «Рэале». Ён пачынаў свой шлях з Кастыльі, таму мае эмацыйную сувязь з клубам. «Рэал» таксама зацікаўлены ў пераходзе Хасэлу – чакаецца, што клуб выкупіць форварда ў «Эспаньёла» за 1,5 мільёна еўра. У гэтым сезоне Хасэлу правёў 38 матчаў, аформіў 14 галоў і аддаў 3 асісты.

Ліянэль Месі назваў умовы завяршэння прафесійнай кар’еры

Аргенцінскі форвард «Інтэр Маямі» Ліянэль Месі пракаментаваў пытанне аб завяршэнні футбольнай кар’еры. «Ведаю, што пайду ў той момант, калі адчую, што больш не магу аддавацца гульні, не атрымліваю задавальнення і не дапамагаю сваім таварышам па камандзе. Я вельмі самакрытычны, ведаю, калі гуляю добра ці дрэнна. Калі адчую, што надышоў час зрабіць гэты крок, зраблю яго, не задумваючыся пра ўзрост. Калі буду адчуваць сябе добра, буду працягваць спаборнічаць, таму што люблю і ўмею гэта рабіць. На спартовым узроўні мне пашчасціла здзейсніць усе свае мары, і я не магу прасіць большага», – цытуе Месі выданне As.

Беларускае Радыё Рацыя