BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Моладзевы склад “Менска” стаў апошнім чвэрцьфіналістам чэмпіянату Беларусі

На мужчынскім чэмпіянаце Беларусі па баскетболе вызначыўся апошні ўдзельнік чвэрцьфінальнай стадыі. У вырашальным паядынку за трапленне ў васьмёрку найлепшых моладзевая каманда БК “Менск” адолела на выездзе рэзервовы склад “Гародні-93” з перавагай на два ачкі – 60:58. Да гэтага супернікі абмяняліся гасцявымі вікторыямі: менчане выйгралі ў Гародні з лікам 71:54, а затым на хатняй арэне саступілі 64:70. Цяпер у чвэрцьфінале менская “маладзёжка” паспрабуе даць бой дзеючым чэмпіёнам краіны асноўнаму складу БК “Менск”, які завяршыў выступы ў Адзінай лізе ВТБ.

Вызначыліся пары паўфіналістаў жаночага чэмпіянату Беларусі па баскетболе

На жаночым чэмпіянаце Беларусі па баскетболе вызначыліся ўсе ўдзельнікі паўфінальнай стадыі. Дзеючыя чэмпіёнкі краіны баскетбалісткі “Гарызонта” паспрачаюцца за выхад у фінал з уладальнікам срэбраных медалёў гарадзенскай “Алімпіяй”. У чвэрцьфінале мінчанкі перамаглі гарадзенскую “Вікторыю”, а іх суперніцы былі мацней за “Гомельскія рысі”. У “залатой” серыі мінулага сезона падналеныя Наталлі Трафімавай тройчы абыгралі “Алімпію”. Другую паўфінальную пару склалі лідар сёлетняга сезона БК “Менск” і выхаванкі сталічнага РДУАР.

Сасновіч прайграла ў 1/16 фіналу тэніснага турніру ў Штутгарце

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч не змагла выйсці ў другі раўнд турніру катэгорыі WTA-500 у нямецкім Штутгарце з прызавым фондам 922 тысячы даляраў. У 1/16 фіналу беларуска, якая займае 110-е месца ў сусветным рэйтынгу, саступіла ў дзвюх партыях амерыканцы Сачыі Вікеры, у якой 134-я пазіцыя, – 6:7 (2:7), 5:7. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 52 хвіліны.

Іранскія легіянеры Арабхазаэлі і Махдзі пакінулі «Нёман»

Паводле інфармацыі Telegram-канала «Заўзеем за ФК Нёман», іранскія футбалісты Хасан Хасейн Арабхазаэлі і Ахмадзі Дастджэрдзі Махдзі пакінулі гарадзенскі «Нёман», дзе праходзілі прагляд з сакавіка, не падпісаўшы кантракт. Нападнік Махдзі браў удзел у кантрольным матчы гульцоў дубля «Нёмана» супраць «Змены», правёў на полі адзін тайм і вызначыўся забітым голам.

Сяднёву не цікавая праца ў менскім «Дынама»

Аляксандр Сяднёў не зацікаўлены працай у менскім «Дынама», паведамляе журналіст Уладзіслаў Татур. Па звестках крыніцы трэнер камфортна адчувае сябе ў чэмпіянаце Казахстана. «Ардабасы» беларускага спецыяліста пасля 4-х тураў размяшчаецца на чацвёртым радку чэмпіянату Казахстана. Менскае «Дынама» пасля чатырох матчаў ідзе на пятым радку.

Марс’яль пакіне «МЮ» летам

Форвард «Манчэстэр Юнайтэд» Антані Марс’яль пакіне каманду ў канцы гэтага сезона, паведамляе Фабрыцыа Рамана. Пагадненне нападніка і «Юнайтэд» разлічана да 30 чэрвеня, у кантракце ёсць опцыя падаўжэння супрацоўніцтва на адзін год. Раней паведамлялася, што «Інтэр» цікавіцца нападнікам «МЮ». 28-гадовы французскі форвард не гуляе са снежня 2023 года. Ён аднаўляецца пасля аперацыі на пахвіне. Марс’яль у гэтым сезоне правёў 19 матчаў за «МЮ», забіў 2 галы і аддаў 1 галявы пас.

Хабі Алонса чакае прапановы «Рэала» ў 2025 ці 2026 годзе

Галоўны трэнер «Баера» Хабі Алонса вызначыўся з будучым месцам працы. Хабі Алонса адхіліў прапановы «Ліверпуля» і «Баварыі». Англійскі клуб прапанаваў кантракт да 2027 года. Іспанец застаецца ў «Баеры» на наступны сезон. Галоўны трэнер нямецкага клуба чакае прапанову з «Рэала» ў 2025 ці 2026 годзе. Хабі Алонса – галоўная мэта Фларэнціна Перэса на замену Карла Анчалоці, калі той пакіне пасаду. У італьянца пагадненне з «Рэалам» да чэрвеня 2026 года. У гэтым сезоне «Баер» Алонса стаў чэмпіёнам Германіі ўпершыню ў гісторыі. Іспанец правёў за «Рэал» як гулец 236 матчаў.

Беларускае Радыё Рацыя