BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

НХЛ: «Вашынгтон» Протаса разгромна прайграў «Таронта»

У ноч на 29 сакавіка прайшлi матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса разгромна прайграў «Таронта» 1:5. Протас правёў на лёдзе 15 хвілін 54 секунду, ужыў 1 хіт, здзейсніў 1 страту і 1 перахоп, і зарабіў паказчык карыснасці «0».

«Сэнт-Луіс» выйграў у «Калгары» Ягора Шаранговіча 5:3. На 43-й хвіліне Шаранговіч закінуў шайбу, аднак суддзі ўзяцце брамкі адмянілі з-за афсайда. Беларус правёў на лёдзе 14 хвілін 42 секунды, нанёс 3 кідкі, здзейсніў 3 перахопы, выйграў 2 з 6 укідванняў і зарабіў паказчык карыснасці «-2».

СКА цікавіцца нападнікам менскага «Дынама» Волкавым (Хайрулін)

Журналіст Артур Хайрулін распавёў, што СКА зацікаўлены расейскім нападнікам менскага «Дынама» Аляксандрам Волкавым. У гульца ёсць дзеючы кантракт з камандай на сезон-2024/2025. У гэтым сезоне ён згуляў 68 гульняў у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ, у якіх набраў 42 (19+23) ачкі, атрымаў 56 хвілін штрафу, зарабіў паказчык карыснасці «+6».

Таксама на рахунку форварда 6 гульняў у розыгрышы кубка Гагарына, дзе ён набраў 2 (1+1) ачкі, атрымаў 2 хвіліны штрафу, зарабіў паказчык карыснасці «+1».

Гулец ВРЗ Лось дыскваліфікаваны да канца сезону ЧБ

Дысцыплінарны камітэт БАМФ разгледзеў ліст «Барысава-900» з прадстаўленым відэазапісам з просьбай даць прававую ацэнку ўчынку футбаліста ВРЗ Дзмітрыя Лася, які здарыўся на 38-й хвіліне вочнага матчу. Лось груба пасля свістка абышоўся з 17-гадовым гульцом барысаўчан Анатолем Кузняцовым. Дысцыплінарны камітэт улічыў умоўную дыскваліфікацыю Лася ў мінулым сезоне і прыняў рашэнне дыскваліфікаваць футбаліста да заканчэння сезона.

У Магілёве і Берасці пройдуць матчы 2-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

Пасля міжнароднай паўзы 29 сакавіка адновяцца сустрэчы чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. У Магілёве ў стартавым паядынку другога тура сыдуцца два клубы, якія вярнуліся ў гэтым сезоне ў элітны дывізіён, – “Днепр” прыме дзяржынскі “Арсенал”. У першым туры абедзве каманды пацярпелі паразы: магіляўчане прайгралі ў Мазыры мясцовай “Славіі” 0:2, а футбалісты “Арсенала” саступілі ў Менску жодзінскаму “Тарпеда-БелАЗу” 0:1. У другім матчы берасцейскае “Дынама” згуляе на сваёй арэне з гасцямі са “Смаргоні”. На старце гэтага першынства берасцейцы ў гасцях згулялі ўнічыю з “Іслаччу” 1:1, а іх апаненты на выездзе буйна прайгралі чэмпіёну краіны сталічнаму “Дынама” 0:5.

«Баварыя» заплаціць Тухелю гадавы заробак за датэрміновы разрыў кантракту


Галоўны трэнер «Баварыі» Томас Тухель атрымае кампенсацыю за датэрміновае скасаванне кантракту, паведамляе FCBInside са спасылкай на Bild. Спецыяліст пакіне каманду ў канцы сезона, як ужо было абвешчана, хаця здзелка была разлічана яшчэ на год. Указана, што Тухель атрымае свой гадавы заробак у якасці кампенсацыі. Раней паведамлялася, што ён атрымлівае ў «Баварыі» 10-12 мільёнаў еўра за год. Пры гэтым застанецца без бонусаў, якія мог бы зарабіць.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: sport5.by