BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шаранговіч набраў два ачкі ў матчы чэмпіянату НХЛ супраць “Вегаса”

Беларускі хакеіст Ягор Шаранговіч адзначыўся чарговай закінутай шайбай у рэгулярным чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі.

Клуб беларуса “Калгары” прымаў канкурэнтаў за месца ў плэй-оф – дзейных чэмпіёнаў НХЛ з “Вегаса”. Пасля сарака хвілін сустрэчы “агеньчыкі” мінімальна саступалі ў ліку 0:1, аднак у заключным гульнявым адрэзку закінулі чатыры шайбы ў адказ. Камбэк гаспадароў запусціў менавіта Шаранговіч, які параўняў лік, таксама Ягор асіставаў пры трэцім узяцці брамкі “рыцараў”.
Усяго беларус правёў на лёдзе 15 з паловай хвілін, зрвбіў 2 кідкі, выйграў 5 укідванняў з 10 і скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці “+1”.  “Вашынгтон” на чужой пляцоўцы перамог “Сіэтл” — 2:1. Беларускі форвард гасцей Аляксей Протас правёў на пляцоўцы 12 хвілін 49 секунд, зрабіў тры кідкі і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці “0”.

Стала вядома, хто з кім згуляе ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў

У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў, а таксама турнірнай сеткі наступнай стадыі спаборніцтва. У паўфінале паміж сабой сустрэнуцца пераможца другой пары 1/4 фіналу (“Атлетыка” – “Барусія” Дортмунд) і чацвёртай (“ПСЖ” – “Барселона”). Паралельна паміж сабой згуляюць і аспрэчаць права на выхад у фінал пераможца трэцяй пары (“Рэал” – “Манчэстэр Сіці”) і першай (“Арсенал” – “Баварыя”).
Першыя матчы чвэрцьфіналу пройдуць 9 і 10 красавіка. Гульні ў адказ пройдуць 16 і 17 красавіка.

У Менску і Мазыры стартуе 34-ты чэмпіянат Беларусі па футболе

Стартавыя паядынкі першага тура 34-га чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі пройдуць у Менску і Мазыры.

У матчы адкрыцця футбалісты “Іслачы” з Менскага раёна прымуць на стадыёне ФК “Менск” гасцей з берасцейскага “Дынама”. У мінулым сезоне “Іслач” дамаглася свайго лепшага выніку ў нацыянальным першынстве, заняўшы чацвёртае месца, а берасцейцы фінішавалі на дзясятай пазіцыі. У другім паядынку мазырская “Славія” згуляе на сваёй арэне з магілёўскім “Дняпром”. Па выніках мінулага чэмпіянату мазыране апынуліся на 7-м радку турнірнай табліцы, а магіляўчане вярнуліся ў элітны дывізіён, заняўшы 2-е месца ў першай лізе.

Футбольны чэмпіянат Беларусі сярод каманд першай лігі стартуе 5 красавіка

У менскім Доме футбола адбылося лёсаванне календара чэмпіянату Беларусі сярод каманд першай лігі. Турнір з удзелам 18 клубаў пачнецца 5 красавіка.

У гэтым сезоне ўпершыню сярод удзельнікаў другога па рангу дывізіёна нацыянальнага першынства дублёрныя склады некалькіх клубаў вышэйшай лігі, а таксама юніёрская зборная Беларусі (U-17). Каманды згуляюць у два кругі (матчы дома і ў гасцях). Па выніках сезону два лепшыя клубы атрымаюць прамыя пуцёўкі ў элітны дывізіён чэмпіянату Беларусі, а каманда, якая фінішуе трэцяй, правядзе стыкавыя паядынкі з 14-м клубам вышэйшай лігі. Турнір у першай лізе завершыцца ў канцы лістапада.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Мінспорта