BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шыкаўка і Шкурын абагналі Крыўца па галах у чэмпіянаце Польшчы

Беларускія форварды «Кароны» Яўген Шыкаўка і «Сталі» Ілья Шкурын у чэмпіянаце Польшчы забілі па 13 мячоў. У матчы 29-га тура чэмпіянату Польшчы «Сталь» з Мелеца саступіла «Варце» 2:5. У складзе «Сталі» Беларускі форвад Ілля Шкурын выйшаў у стартавым складзе. На 46+ хвіліне футбаліст вызначыўся голам, ён зрабіў лік 2:2. Шкурын перапыніў 4-матчавую серыю без галоў. Усяго ў сёлетнім сезоне ён правёў 28 гульняў, забіў 13 мячоў, аддаў 5 галявых перадач. Яўген Шыкаўка і Ілля Шкурын абагналі свайго суайчынніка, паўабаронцу Сяргея Крыўца, які за 92 матчы ў чэмпіянаце Польшчы забіў 12 мячоў. Футбаліст выступаў за «Лех», «Арку» і «Віслу» з Плоцка.

«Інтэр» датэрмінова стаў чэмпіёнам Італіі

У 33-м туры Серыі А «Інтэр» у выязным матчы абыграў «Мілан» з лікам 2:1. «Нэрадзуры» набралі 86 ачкоў і сталі недасягальнымі для «Мілана», у якога 69 пунктаў. «Інтэр» абышоў «Мілан» па колькасці тытулаў чэмпіёна Італіі: 20 супраць 19. Апошні раз «Інтэр» перамагаў у Серыі А ў сезоне-2020/21.
«Барселона» можа папрасіць перагуляць матч з «Рэалам»

«Барселона» незадаволеная рашэннем суддзяў у моманце на 28-й хвіліне матча з «Рэалам», у якім па брамцы пасля кутавога прабіваў Ламін Ямаль. Яго ўдар адбіў брамнік «сметанковых» Андрэй Лунін, і пасля прагляду ВАР арбітры вырашылі, што мяч не перасек лінію. Прэзідэнт каталонскага клуба Жаан Лапорта заявіў, што клуб папросіць Тэхнічны камітэт арбітраў прадставіць відэа незалічанага гола. У залежнасці ад зробленых высноў клуб можа запатрабаваць перагуляць матч. Нагадаю, пасля гэтай перамогі «Рэал» апярэджвае «Барселону» на 11 ачкоў у турнірнай табліцы Ла Лігі.

Беларусы другі раз абгулялі зборную Туркменістана па міні-футболе

Зборная Беларусі па міні-футболе абыграла каманду Туркменістана з лікам 4:1 у другім таварыскім паядынку. Пасля паразы ў Магілёве з сухім лікам 0:4 у Менску паўднёўцы вельмі хацелі ўзяць рэванш, але гэта ім не ўдалося. У першым тайме Арцём Зуёнак вывеў гаспадароў наперад, пасля перапынку вызначыліся Максім Батурын і Дзмітрый Шыманоўскі, а яшчэ адзін мяч у сваю брамку забіў Абдула Нурсахедаў. Госці змаглі адказаць толькі голам Максата Санталава.

Сасновіч прайграла ў кваліфікацыі турніру WTA-1000 у Мадрыдзе

Беларуская тэнісістка 109-ы нумар сусветнага рэйтынгу Аляксандра Сасновіч не змагла прабіцца ў асноўную сетку турніру катэгорыі WTA-1000 у Мадрыдзе з прызавым фондам 7 мільёнаў 800 тысяч еўра. У матчы першага кваліфікацыйнага раунда беларуска саступіла ва ўпартай барацьбе 86-й ракетцы планеты брытанцы Хэрыет Дарт – 6:0, 3:6, 6:7 (1:7). Сасновіч дапусціла дзесяць падвойных памылак і ўсяго адзін раз падала на вылет. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 12 хвілін.

Дзве беларускі выступяць у чвэрцьфіналах чэмпіянату Еўропы па боксе

У сталіцы Сербіі Бялградзе працягваецца чэмпіянат Еўропы па боксе з удзелам беларускіх спартоўцаў. Выступы на кантынентальным першынстве пачалі дзяўчаты. На рынг выходзілі тры прадстаўніцы Беларусі, аднак ніводнай з іх не ўдалося пераадолець бар’ер стартавага раунда. У катэгорыі да 60 кг Ала Івашкевіч прайграла спартоўцы з Сербіі Наталлі Шадрынай, у вазе да 75 кг Аліна Вэбер саступіла яшчэ адной гаспадыні спаборніцтваў Нікаліне Гаіч, а ў катэгорыі да 50 кг Яна Бурым не справілася з Наталляй Кучэўскай з Польшчы. Такім чынам, у чвэрцьфіналах турніру прымуць удзел дзве беларускі: Юлія Апанасовіч (вага да 52 кг) напрамую прайшла ў дадзеную стадыю дзякуючы высокай пазіцыі ў рэйтынгу, а Арына Данільчык (вага да 70 кг) – з-за невялікай колькасці ўдзельніц.

Беларускае Радыё Рацыя