BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку беларусы зладзілі забег з нагоды Дня Волі

У Дзень Волі беларусы Беластока зладзілі сімвалічны забег — нават даждлівае надвор’е не стала перашкодай. Каля 60 чалавек узялі ўдзел у акцыі, каб узгадаць палітвязняў, а таксама адзначыць 106-годдзе БНР.

Пра забег распавёў арганізатар мерапрыемства, прадстаўнік фонду «Okno na wschód» Павел Міцкевіч:

Сённяшні забег – гэта наш пратэст, гэта нашая акцыя падтрымкі і салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. На ўдзел у забегу Незалежнасці выказалі жаданне 60 чалавек. Была ў нас тры дыстанцыі – ад кіламетра, да трох. Кожны прабег сваю дыстанцыю. А напрыканцы ўдзельнікі забегу атрымалі сімвалічныя медалі з нагоды Дня Волі.

Святочныя імпрэзы ў гонар Дня Волі ладзіліся ў Беластоку цягам трох дзён. Перад беларусамі Беластока выступілі палітыкі і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Польшчы, а таксама музыкі і ўдзельнікі гістарычнага клубу.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя