Дэпутаты Адэскай гарадской рады прагаласавалі за змены назваў звыш сотні вуліц. Вуліцу Беларускую пераймянуюць у вуліцу Кастуся Каліноўскага, як і прасіў фонд «Вільна Білорусь».
“Гэта пэўны мэсэдж беларускаму народу, што мы не супраць іх. Мы якраз уводзім у тапаніміку змагара за свабоду гэтага народа і падтрымліваем байцоў аднайменнага палка”, — сказаў гісторык Аляксандр Бабіч.
Гэта не першы ўкраінскі горад, у якім мяняюць імя вуліцы Беларуская. Прыкладам, у горадзе Мукачава, што ў Закарпацці, аднайменную вуліцу таксама вырашылі назваць у гонар Кастуся Каліноўскага.
Беларускае Радыё Рацыя