BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

19-26 красавіка – Чарнобыльскі тыдзень для беларусаў свету

З 19 па 26 красавіка Экадом праводзіць Чарнобыльскі тыдзень, мэта якога — расказаць пра наступствы аварыі на ЧАЭС, якія нікуды не падзеліся, а таксама прапанаваць альтэрнатыву ядзернаму шляху.

Праграму тыдня прадставіла менеджарка грамадскага аб’яднання „Экадом” Карына Салавей:

– У Вільні, Варшаве і Берліне мы ладзім кінапрагляд якаснага фестывальнага кіно “Чарнобыльскія бабулі”. Мы набылі аўтарскія правы для масавых паказаў. Патрэбна рэгістрацыя, на сайце “Экадома” можна паглядзець форму і зарэгістравацца, бо колькасць месцаў абмежаваная. 20-га красавіка ў Старамейскім доме культуры адбудзецца чытка са спектаклю “Мора Крысціны”, у выкананні выбітнага беларускага актора Ігара Сігова. Таксама падзеі будуць адбывацца ў Познані, Тбілісі ды іншых гарадах.

Адпаведна 21 красавіка, а 17-й, у Музеі вольнай Беларусі ў Варшаве пройдзе перформанс Артура Камароўскага “290”. Галоўная мэта тыдня – прааналізаваць і абазначыць перспектывы Беларусі, як безядзернай краіны.

Праграма тыдня:

Чарнобыльскі тыдзень-2024 — Экодом | Ecohome

Яшчэ больш івентаў Чырнобыльскага тыдня ў іншых гарадах:

dze.chat – размовы з суседзямі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: “Экадом”