BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыя “Чарнобыльскі шлях” у Варшаве

У Варшаве сёння (у пятніцу, 26-га красавіка) адбудзецца традыцыйная  акцыя “Чарнобыльскі шлях”. Яе ладзіць Варшаўская суполка Таварыства беларускай мовы пры падтрымцы ініцыятывы “Беларусы Варшавы” ды іншых грамадскіх аб’яднанняў.

Пра план падзеі распавядае актывіст і арганізатар падзеі Сяржук:

– Мы вырашылі зрабіць традыцыйнай трасу, якая была ў мінулым годзе. Пачнём каля помніка Каперніку на Кракаўскім прадмесці, пасля ідзем Кракаўскім прадмесцем каля “Барбакана”, пасля да рынка Новага мяста і скончым каля помніка Складоўскай-Кюры ўнізе ля фантана. Выступоўцаў будзе крыху менш, чым у мінулым годзе, але будуць прадстаўнікі ўкраінскага Еўрамайдана, будуць прадстаўнікі Кабінета, будзе спадар Латушка і яшчэ шэраг актывістаў нашай дыяспары”

Збор падзеі пачнецца ў Кракаўскім прадмесці каля помніка Каперніку ў 17:30.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя