BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Важна захаваць сувязь паміж Беларуссю і Украінай”

У Адэсе дэпутаты гарадской рады вырашылі перайменаваць вуліцу «Беларуская» ў вуліцу Кастуся Каліноўскага.

Кіраўнік фонда «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч падкрэслівае, што такія перайменаванні, у тым ліку, садзейнічаюць захаванню сувязяў паміж Беларуссю і Украінай ва ўмовах вайны:

–  Папярэдне галасавалі. Яно павінна быць ужо на сайце. Пасля паўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, на жаль, такія вуліцы, як Менская, Берасцейская, Беларуская масава пачалі пераймяноўвацца па ўсёй Украіне. Патрэбна было ўключацца ў гэты працэс, каб не гублялася сувязь паміж нашымі народамі – беларусамі і  ўкраінцамі

Па словах Аляксей Францкевіча, фонд «Вільна Білорусь» удзельнічае ў працы мясцовых адміністрацый і  ініцыяваў адпаведных перайменаванняў вуліц ва ўкраінскіх гарадах Ізмаіл, Цярнопаль, Запарожжа, Днепр, Харкаў і Львове.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіву Аляксея Францкевіча