Сёмага красавіка ў Польшчы адбудуцца муніцыпальныя выбары. Сваіх кандыдатаў на войтаў, бургамістраў і дэпутатаў радаў гміны, горада, павету ды сойміку Падляшскага ваяводства вылучаюць таксама прадстаўнікі беларускай нацыянальнай мешасці ў Польшчы.
У горадзе Бельск-Падляшскі і Бельскім павеце сваіх кандыдатаў вылучае Аб’яднанне “Бельская кааліцыя” – адзін з найстарэйшых выбарчых камітэтаў на Бельшчыне.
Сённяшняя перадача “Мы Бачым” прагучыць з Яраславам Бароўскім – бургамітрам Бельска-Падляшскага, Пятром Божкам – віцэ-старастам Бельскага павета і Васілём Ляшчынскім – сябрам управы Бельскага павету, які ў самаўрадах дзейнічае з пачатку 90-ых гадоў мінулага стагоддзя.
– Тут, у Бельску, пражывае большасць беларусаў, праваслаўных. І яны аддаюць голас на сваіх прадстаўнікоў, спраўджаных, і мы ведаем, што яны нас не падвядуць.
Перадачу Анны Шайкоўскай “Ма бачым” пра надыходзячыя мясцовыя выбары ў Польшчы слухайце сёння а 16.10 паводле польскага часу, адпаведна а 18.10 паводле беларускага.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя. Беласток