BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “З Падляшша родам”

Міра Антановіч родам з Меляшкоў, уладальніца агратурыстыкі АГРА КРЭСЫ ў Гарадку, – гераіня сённяшняй сустрэчы ў серыі “З Падляшша родам”.  Міра Антановіч цяпер ужо пенсіянерка, звыш 20 гадоў спявае ў гарадоцкім калектыве “Асенні Ліст”.  Займаецца таксама рукадзеллем:  то шыдэлкам  хусткі робіць, то крыжыкам вышывае. У калекцыі амаль усе намаляваныя Янам Матэйкам важнейшыя падзеі з гісторыі Польшчы і шмат іншага.

Думкі пра аграсядзібу паўсталі, калі  пачынаўся Фестываль музыкі маладой Беларусі – Басовішча. Раптам паўстала запатрабаванне на месцы для пражывання як для артыстаў, так і для шматлікіх наведвальнікаў фестывалю. 

Міра Антановіч і сёння ўспамінае Басовішча  і музыкаў з вялікай цеплынёй :

Больш пра Міру Антановіч слухайце ў перадачы Валі Лаеўскай у серыі «З Падляшша родам»  у бліжэйшую нядзелю 7 красавіка ў 12:05 і ў 20:05 на хвалях Беларускага Радыё Рацыя. Паўтор перадачы ў суботу 13 красавіка ў 17:05

Беларускае Радыё Рацыя