BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анжаліка Борыс сустрэлася з падляшскім ваяводам і абмеркавала праблемы польскай супольнасці за ўсходняй мяжой

Анжаліка Борыс сустрэлася з Падляшскім ваяводам Яцкам Бжазоўскім. Пра польскае школьніцтва ў Беларусі, дзейнасць польскіх адукацыйных пляцовак і штодзённыя праблемы польскай супольнасці за ўсходняй граніцай ваявода Яцэк Бжазоўскі размаўляў са старшынёй Саюза палякаў у Беларусі Анжалікай Борыс і віцэ-старшынём Маркам Занеўскім сёння, 15 красавіка, у Беластоку.


Паводле Анжалікі Борыс, Саюз палякаў на сёння – гэта каля 60-ці пляцовак па вывучэнні польскай мовы, а таксама ўсё больш шматлікія валанцёры, якія дбаюць пра польскія месцы памяці.

Ваявода запэўніў старшыню ў падтрымцы дзейнасці Таварыства. Пра гэта паведаміла прэс-служба Падляшскага ваяводы.