Актор Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) прадставіў беларусам Батумі сваю першую кнігу “Кропля ў космасе”.
Прысутныя падзяліліся сваімі ўражаннямі ад сустрэчы:
– Заўсёды цуд, заўсёды сустрэча з дзяцінствам, шмат усмешак, трошкі суму. Але гэта тое, што робіць наша жыццё трошачкі лепшым.
– Цікавая сустрэча з Маляванычам тым, што я яго вельмі любіў у дзяцінстве. Як зараз памятаю, сядзеў каля чорна-белага тэлевізара і глядзеў Маляваныча. Зараз ён вядзе заняткі ў маіх дзетак, што мне вельмі прыемна.
– Сустрэчы з Маляванычам – гэта заўсёды павевы старога ўкладу жыцця. Мне гэта было цікава і дзецям.
На сустрэчы з дарослымі Маляваныч распавёў пра сваё падарожжа ў ЗША ды сустрэчы з беларусамі Амерыкі.
Беларускае Радыё Рацыя