Чэргі на межах Беларусі і краін Еўразвязу захоўваюцца, паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта, у пункце пропуску “Брэст” (з польскага боку “Цярэспаль”) знаходзяцца 40 аўтобусаў і 170 легкавых аўтамабіляў.
У Беняконях на мяжы з Літвой аўтобусаў няма, стаяць 30 легкавых і 715 грузавых аўтамабіляў. У Каменным Логу – 40 легкавых, 800 грузавых машын.
У Грыгароўшчыне на мяжы з Латвіяй чэргаў з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў няма, аднак знаходзяцца ў чарзе 820 грузавікоў.
Беларускае Радыё Рацыя