Дні культуры Крэсаў завяршыліся ў Беластоку традыцыйным адзначэннем імянінаў маршалка Юзэфа Пілсудскага.

Да гасцей мерапрыемства, якое праходзіла ў цэнтры горада, звярнуўся падляшскі палітык ад апазіцыйнай партыі “Права і Справядлівасць” – Томаш Мадрас:
– Маршалак Пілсудскі мог бы нам паведаміць так: імяніны гэта толькі адзін дзень. А нашым заданнем ёсць выкананне яго запавету пра нашу адказнасць. Ён ужо за нас гэта не выканае. Гэтым разам мы самі мусім браць адказнасць за Польшчу і клапаціцца пра яе. І наймалодшыя, і старэйшыя палітыкі і ўсе грамадзяне. Маем у сэрцы памяць пра маршалка Пілсудскага, маем у сэрцы клопат пра агульную Польшчу.
Дні культуры Крэсаў завяршацца паказам фільма “Маршалак праз 100 гадоў” і падвядзенне вынікаў конкурсу “Маршалак у вачах дзіцяці”.
Цалкам матэрыял:








Беларускае Радыё Рацыя