BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Два канцэрты адбудуцца ў Варшаве да Дня Волі

Два канцэрты, прымеркаваныя да 106-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, плануецца правесці 24 і 25 сакавіка ў Варшаве.

This image has an empty alt attribute; its file name is bnr-0403.png-1024x520.webp

Адно мерапрыемства арганізуюць Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) з іншымі структурамі, другое — каманда арганізатараў мітынгу-канцэрта “БНР100”, што прайшоў у 2018 годзе ў Менску.

Так, 24 сакавіка на плошчы Трох Крыжоў пачнецца марш з удзелам беларускіх, польскіх і ўкраінскіх палітычных і грамадскіх дзеячаў. Пасля маршу на Замкавай плошчы пройдзе мітынг і канцэрт з удзелам беларускіх артыстаў. Чакаюцца Піт Паўлаў, гурты Atesta, Dzieciuki.

У ліку арганізатараў святкавання 24-га сакавіка ў Варшаве Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Беларуская Асацыяцыя Палітвязняў «Да волі», суполка «Беларусы Варшавы», Беларускі Моладзевы Хаб, Народнае Антыкрызіснае Упраўленне, Музей Вольнай Беларусі. Беларускае Радыё Рацыя выступае адным з медыйных партнёраў.

Каманда “БНР100” правядзе сваё мерапрыемства 25 сакавіка. Трансляцыя пачнецца ў 19:00 на ютуб-канале “Годна”. Праграма складзена з музычнага і інфармацыйнага блокаў.