Музей “The Place” у Беластоку, што па вуліцы Малмеда 6, арганізаваў бясплатныя курсы мовы ідыш.
Пра важнасць памяці пра гэтую мову, кажа выкладчык ідыш з Коўна Юліус Нарвіла:
– Польская, нямецкая і ідыш – гэта складовыя часткі маёй культуры. Гэта, як адняць ангельскую мову, як бы тады выглядаў свет, зусім па-іншаму. Таму я лічу, што вельмі важна ведаць ідыш, асабліва для людзей, якія працуюць у сферы культуры, у музеях.
Падчас заняткаў слухачы даследавалі і вучыліся чытаць казку пра млынара, габрэйскага пісьменніка з Беларусі Бенцыёна Раскіна, з ілюстрацыямі Эля Лісіцкага. Курс ідыш у Беластоку адбывацца раз на два тыдні па чацвяргах.
Беларускае Радыё Рацыя