У Вільні з’явілася магчымасць адкрыць па адным беларускім класе пачатковай школы. Гаворка ідзе пра 1, 2 і 3 класы з навучаннем па-беларуску ды інтэнсіўнай літоўскай мовай. Тэрытарыяльна класы з’явяцца ў адным з дзіцячых садкоў у раёне гімназіі імя Ф. Скарыны. Для гэтага неабходна да канца траўня падаць заяўку ў гэтую гімназію.

“Беларуская гімназія Скарыны таксама пачыналася з асобных класаў. Калі назбіраюцца дзеці ў гэтыя першыя класы, далей будзе прасцей пашыраць ініцыятыву і на сярэднія класы. Але калі сёлета не атрымаецца, то пераканаць кіраўніцтва Вільні, што беларусам сапраўды патрэбныя дадатковыя беларускія класы, будзе значна складаней,” — паведамляе ініцыятыва беларускіх бацькоў у Вільні на сваіх старонках у сацыяльных сетках.
Беларускае Радыё Рацыя