На фінальным этапе знаходзіцца цяпер ваенная аперацыя ў Сектары Газа. У той жа час стала вядома, што 70 ізраільскіх закладнікаў ужо няма сярод жывых.
Пра лёс астатніх скрадзеных ізраільскіх грамадзянаў нічога не вядома, як і невядомыя імёны і прозвішчы тых, хто выжыў, – распавёў грамадзянін Ізраіля з беларускімі караннямі Алег Каткоўскі:
-Нашы службы просяць даць спіс імёнаў закладнікаў. Але яны нічога не кажуць. Засталося яшчэ шмат закладнікаў, але ХАМАС просіць за закладнікаў адпусціць 500 тэрарыстаў, якія ўдзельнічалі ў разні 7 кастрычніка. Але гэта невыканальная ўмова. Праз Егіпет і Катар працягваюцца перамовы.
Палестына-ізраільскі канфлікт цягнецца пяць з паловай месяцаў. Не выключаецца ў бліжэйшыя месяцы пашырэння канфлікту на ліванскай мяжы.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя.