BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як наблізіць украінскую перамогу?

Збор грашовых ахвяраванняў ды валанцёрская дапамога ў прыфрантавых тэрыторыях.

Гэта тыя невялікія крокі, якія могуць зрабіць беларусы і ўкраінцы для таго, каб наблізіць украінскую перамогу, – у гэтым перакананая грамадзянка Беларусі, але ўкраінка па нацыянальнасці спадарыня Дар’я, якая ў ваенны час перабывае ва Украіне:

— Я ўсё ж думаю, што валанцёрства, бо калі б не было гэтага, я не ведаю, у першыя дні Украіне было б вельмі цяжка. І цяпер гэта трэба падтрымоўваць максімальна. Бо без гэтага перамогі, на жаль, не будзе. Я сама троху прыймаю ўдзел, як магу, данаты, цяпер была паездка да Херсону.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Паўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе звыш 2 гадоў і 2 месяцаў. Мяркуецца, што атрыманне цяперашняй дапамогі ад ЗША Украіне дапаможа стабілізаваць сітуацыю на фронце.

Беларускае Радыё Рацыя