BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кампаніі Падляшша атрымаюць субсідыю на падтрымку і развіццё бізнесу

Грант, агульная сума якога складае больш за 47 мільёнаў злотых, атрымаюць кампаніі Падляшша. Дзякуючы дамове з Еўрапейскай камісіяй, накіраваная на падтрымку і развіццё бізнесу субсідыя, — беззваротная.

Пра неабходнасць фінансавання мясцовых фірм паведаміў маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі:

-Для нас стымуляванне эканамічнай, турыстычнай сферы з’яўляецца прыярытэтам. Бо тое, што адбылося на польска-беларускай мяжы, а таксама наступствы крызісу, які яшчэ адчуваецца ў гэтых паветах, яно адчувальнае і напэўна яшчэ доўга будзе адчувацца для прадпрымальнікаў у турыстычнай сферы.

Падтрымку атрымаюць 13 праектаў з Беластоцкага павету, з Сакульскага, Гайнаўскага і Аўгустоўскага — па 11 у кожным.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя