BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Курсы “Мова Нанова” ў Латвіі

У Латвіі працягваецца дзейнасць курсаў “Мова Нанова”. Сустрэчы збіраюць да некалькіх дзясяткаў удзельнікаў. Запрашаюцца госці ды вывучаецца беларуская лексіка і граматыка.

Распавядае адзін з галоўных арганізатараў Алег Юрэвіч:

Мы прытрымліваемся больш традыцыйнага фармату, то бок, калі мы ў Беларусі, мы спачатку размаўляем пра граматычную частку, потым пра лексічную. У нас ёсць напрацоўкі, як і ва ўсіх курсаў, ёсць тэмы, ёсць заняткі. І да кожнай тэмы, напрыклад, спорту ці музыкі прысвечаная нейкая лексіка, якая менавіта датычыцца музыкі ці музычных інструментаў, ці штосьці, якая-небудзь гульня, напрыклад.

Суразмоўца дадаў, што цяпер таксама трэба звяртаць увагу на тое, што сацыяльныя сеткі курсаў “Мова Нанова” прызнаныя экстрэмісцкімі. Таму на іх варта падпісвацца толькі тым, хто знаходзіцца ў замежжы.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя