BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Масавыя прылёты ракет і дронаў на ўкраінскую тэрыторыю

Масавыя прылёты ракет і дронаў аднавіліся на ўкраінскую тэрыторыю. Пра гэта распавяла беларуская валанцёрка Алена Жаркевіч. Сітуацыя выглядае небяспечнай не толькі блізу фронту, але таксама ў Кіеве ці Львове, – адзначыла яна:

– Чатыры дні апошнія ў нас тут проста надзвычайная сітуацыя. Даўно такога не было. Шмат ляціць, шмат паветраных трывог. Сёння, мне падаецца, нават у Львоў прылятала. А ўчора была ў Кіеве – было страшна.

Паўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе ўжо два гады і адзін месяц. Украінская дзяржава адстойвае сваю незалежнасць звыш 760 дзён.

Беларускае Радыё Рацыя