BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мігранты на выходных пашкодзілі машыну польскіх памежнікаў

Як паведамілі ў Памежнай ахове Польшчы, у перыяд 19-21 красавіка было зарэгістравана 326 спробаў парушэння мяжы мігрантамі. Яны кідалі ў польскія патрулі галінкі і камяні. У выніку было разбіта шкло ў адной з машын.

Таксама памежнікі затрымалі 10 чалавек за перавозку мігрантаў, сярод затрыманых былі грамадзяне Украіны, Марока, Беларусі і Эстоніі.