BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На польска-беларускай мяжы паранілі вайскоўца


Інцыдэнт адбыўся ў ноч з 18 на 19 красавіка, паведаміла ў сетцы Х Галоўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы. Польскі вайсковец быў паранены на мяжы з Беларуссю.

 Фота: twitter.com/DGeneralneRSZ

Пешы патруль выконваў задачы ў рамках аперацыі «Падляшша». Яго закідалі камянямі мігранты з боку Беларусі, – гаворыцца ў паведамленні.

Колькасць нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць патрапіць з боку Беларусі ў Польшчу, расце. Па дадзеных Памежнай службы на 15 красавіка, з пачатку месяца нелегальна перасекчы польска-беларускую мяжу спрабавалі 3200 разоў, а з пачатку 2024 года – 6500.

zerkalo