BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Нэтворкінг, які аб’ядноўвае беларусаў Батумі

18 красавіка ў беларускай прасторы MediaHUB у грузінскім Батумі адбыўся соты беларускі нэтворкінг. Мерапрыемства ладзіцца ў Батумі амаль два гады і за гэты час праз яго далучыліся да беларускай супольнасці некалькі соцень чалавек.

Беларусы і беларускі Батумі падзяліліся сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства:

-Мне цікава, таму што так багата маладых беларусаў збіраецца разам і бавіць час неяк незвычайна, таму што людзі развіваюцца менавіта праз камунікацыю з іншымі людзьмі. Камунікацыя незвычайная, на зададзеную тэму.

-Гэтая атмасфера, гэты клімат беларускасці, якую мы пабудавалі ў Батумі. Для мяне гэта вельмі важна, каб не губляць свае карані і потым перадаць усе гэтыя эмоцыі, увесь вопыт ужо сваім дзецям.

-Гэта цяжка, гэта навука, якую трэба вывучаць.

Апроч размоваў на сотым нэтворкінгу былі беларускія танцы і розныя конкурсы, а таксама можна было атрымаць каштоўныя прызы і падарункі. Таксама беларусам з батумскага нэтворкінга перадавалі прывітанне беларусы з нэтворгінгаў з Барселоны і Варшавы. Арганізатары нэтворкінгаў з гэтых гарадоў у свой час былі актыўнымі ўдзельнікамі нэтворкінга ў Батумі.

Беларускае Радыё Рацыя