BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Па міжнародную абарону ў Польшчы звярнуліся больш за 10 тысяч беларусаў

З 9 жніўня 2020 года па 29 лютага 2024 года па міжнародную абарону ў Польшчы звярнуўся 10 161 грамадзянін Беларусі. Часцей пра атрыманне статуса уцекача просяць толькі ўкраінцы, але ў іх краіне, нагадаем, ідзе поўнамаштабная вайна.

Гэтыя дадзеныя змяшчаюцца ў справаздачы ўпраўленне па справах замежнікаў Польшчы. Вытрымкі са справаздачы публікуе Reform.by.

У цэлым беларусы з’яўляюцца другой па колькасці групай замежнікаў у краіне, таксама гаворыцца ў справаздачы. На 29 лютага дакумент, які дае права на знаходжанне мелі 124.438 грамадзян нашай краіны. І гэта больш як у 4 разы, чым было ў жніўні 2020-га.

Большасць беларусаў у Польшчы — больш за 74 тысячы — жывуць у краіне на падстава дазволу на часовае пражыванне.

Большасць беларусаў Польшчы жыве ў Мазавецкім ваяводстве (41 800) і Падляшскім ваяводстве (14 000). Акрамя таго, дастаткова вялікая колькасць грамадзян у Паморскім (10 тысяч), Вялікапольскім (9 тысяч), Дольнашлёнскім і Малапольскім (амаль 9 тысяч) ваяводствах. У асноўным гэта людзі ва ўзросце 18—34 гадоў. Сярод іх 58 працэнтаў мужчын і 42 працэнты жанчын.