BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падведзены вынікі конкурсу «Падляшскія капліцы 2024 — выратаваць ад забыцця»

У Беластоку падвялі вынікі 3-га штогадовага конкурсу «Падляшскія капліцы 2024 — выратаваць ад забыцця».

Сярод пераможцаў – Аб’яднанне праваслаўнага брацтва святых Кірыла і Мяфодзія, якое прадставіла Люцына Рушук:

– Мы напісалі 6 праектаў, але на ўсталяванне 11 крыжоў у гміне Гайнаўка і ў гміне Нараў. Старыя крыжы ўжо падаюць, яны крычаць: «ратуйце нас!» Важна аднавіць старыя, бо яны гавораць. Новыя – гэта новыя. Павінны мы паволі вучыцца чытаць, што той крыж гаворыць.

У тым ліку ваяводская дапамога накіравана на рэстаўрацыю крыжа на магіле паўстанцаў 1863 года.

Кажа прадстаўніца фонду «Добрая пушча» Марлена Свентажыцька:

– На дарозе на Белавежу па левым баку на прыватным полі. Гаспадары поля жывуць тут пакаленнямі. Яго прадзед удзельнічаў у бітвах паўстанцаў. Ён сабраў целы загінулых і пахаваў там. І на працягу 200 гадоў мясцовыя жыхары ставяць там гэты крыж – уласнымі сіламі, за свае грошы, драўляны. І ён перыядычна падае.

Па выніках сёлетняга ваяводскага конкурсу датацыі на ратаванне каплічак і крыжоў атрымалі 22 арганізацыі і інціыятывы з усяго Падляшша. Аб’ём фінансавання з ваяводскага бюджэту склаў звыш 154 тыс злотых.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя